Генерал-маёр Тарлецкі пра вызваленага педафіла: «Трэба пагартаць закон…»
— Вядома ж, я памятаю гэтую страшную гісторыю. Пацярпелыя дзеці ў адзін голас гаварылі пра смурод, якім тхнула ад гвалтаўніка, але, на жаль, яны не маглі даць дакладных прыкметаў маньяка. Было выдаткавана шмат сіл і сродкаў, каб яго вылічыць і затрымаць, мы прыкладалі максімум намаганняў… Паверце, мы выкарыстоўвалі ўсе магчымасці і зачэпкі. У адной з кватэр злачынец пакінуў запіску са сваім почыркам. Эксперты «выціснулі» з яе ўсё што маглі, правялі дзясяткі, а то і сотні параўнальных графалагічнай даследаванняў.
Ён жа не кожны дзень здзяйсняў свае гідкія злачынствы. Рабіў сваю брудную справу і знікаў на некалькі месяцаў. Я сёння маю інфармацыю, што ён пасля кожнага эпізоду — ад’язджаў з горада. Не змаглі мы яго тады пралічыць і вылічыць. Нажаль, не ўсё што здзяйсняецца злачыннага, удаецца раскрыць па гарачых слядах. Аднак, як кажуць, калі вяровачцы ні віцца, канец — будзе.
Я рады, што менская міліцыя яго затрымала. Ведаеце, сённяшні вынік быў закладзены яшчэ ў тыя гады, калі мы па драбках сабралі доказы. Цяпер яны спатрэбіліся.
— Барыс Казіміравіч, за мінулыя гады ахвяры мінскага маньяка выраслі і зараз ім зноўку давядзецца перажываць падзеі тых страшных хвілін?
— Злачынствы гэтай катэгорыі вельмі спецыфічныя, якія пакідаюць у душы сур’ёзныя наступствы. Як пацярпелыя будуць рэагаваць на мінулыя падзеі, шмат у чым залежыць ад следчага. Следчаму трэба падумаць, як усё талкова абставіць, каб паменшыць боль ад страшных успамінаў. Бо нельга ж злачынца проста ўзяць і адпусціць толькі таму, што камусьці балюча ўспамінаць і зноўку ўсё перажываць. Гэта будзе няправільна. Той, хто здзейсніў такое зло, павінен за яго адказаць.
— А як жа тэрміны даўніны?
— Згвалтаванне малалетніх адносіцца да катэгорыі цяжкіх злачынстваў. Так, існуюць тэрміны даўніны. Але ж ёсць і нюансы! Трэба добра паглядзець закон, уважліва яго пагартаць…
"Беларускія навіны"