У Пецярбургу разбіўся беларускі гастарбайтар
21.10.2010 13:07
—
ЧП
У Выбаргскім раёне Пецярбурга загінуў чорнарабочы з Беларусі. Трагедыя адбылася на будаўнічай пляцоўцы жылога дома.
Як паведамляе сайт konkretno.ru, 22‑гадовы гастарбайтар з Беларусі зваліўся з 6‑га паверху і ад атрыманых раненняў сканаў на месцы. Жыхар Магілёўшчыны Андрэй Марозаў у Пецярбургу пражываў без рэгістрацыі.
Акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё