Сур’ёзная аварыя ў Гродне: аўтобус пратараніў тралейбус
20.10.2010 11:46
—
ЧП
Па словах відавочцаў, аўтобус выехаў на скрыжаванне на «чырвоны» сігнал святлафора.
Буйное дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам грамадскага транспарту адбылася ў Гродна 19 кастрычніка. Прыблізна а 17-й на скрыжаванні праспекта Касманаўтаў і вуліцы Лідскай гарадскі аўтобус урэзаўся ў тралейбус. Ад удару тралейбус выкінула на левы бок дарогі, дзе ён збіў некалькі легкавікоў. На шчасце, сур’ёзная аварыя абышлася без ахвяр. Тым не менш, пацярпелых з месца здарэння адвозілі чатыры машыны «хуткай дапамогі».
Па словах відавочцаў, аўтобус выехаў на скрыжаванне на «чырвоны» сігнал святлафора.
Падзяліцца навіной:
Блог Гродно s13
Блог Гродно s13