Муж загінуў, жонка траўмаваная
20.10.2010 11:58
—
ЧП
У Аршанскім раёне на трасе Орша—Лёзна лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў маркі «Опель» завяршылася трагедыяй. Як адзначаецца ў зводцы ДАІ, 58‑гадовы вадзіцель першай з машын («Опель Астра») выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з другім аўто («Опель Амега»). Аварыя адбылася а першай гадзіне ночы.
Кіроўца «Опель Астра» загінуў на месцы здарэння, а пасажырка машыны — ягоная 55‑гадовая жонка — атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная.
Падзяліцца навіной:
Звязда
Звязда