Ні мэблі, ні грошай
Прадпрымальнік з Брэста браў заказы на выраб мэблі (а таксама браў грошы ў якасці папярэдняй аплаты) у даверлівых гараджан. Але за два гады яны так і не дачакаліся сваёй мэблі і вымушаныя былі звярнуцца ў міліцыю. Высветлілася, што такім чынам махляр украў крыху больш за 17 600 000 рублёў. 32-гадовы зламыснік затрыманы.
Эвакуіравалі 80 чалавекУ большасці выпадкаў тэлефонных "мінёраў" знаходзяць і караюць, а яны ўсё роўна не супыняюцца. Вось і ў мінулую суботу з тэлефона-аўтамата паведамілі ў міліцыю, што Палац культуры прафсаюзаў у Брэсце замініраваны. Як заўсёды, сапёрная група нічога падазронага не выявіла, але людзей — 80 чалавек — давялося тэрмінова эвакуіраваць. Зламыснік вышукваецца.
Яна СВЕТАВА.
А ў хляве стаялі сумкі...Маларыцкія міліцыянеры сумесна з памежнікамі праводзілі агляд зоны памежнага і мытнага кантролю. Наведалі пенсіянера з в. Макраны і ў яго хляве знайшлі 17 сумак з імпартным адзеннем, якое было незаконна завезена з Украіны.
Кантрабанда пацягнула на 70 млн рублёў.
Цяляціну канфіскаваліКаля пас. Мухавец (Брэсцкі раён) на аўтадарозе Брэст — Макраны міліцыя затрымала аўтамашыну "Форд-Транзіт". Беспрацоўны з Украіны перавозіў 1000 кг цяляціны без дакументаў.
Груз коштам 12 млн. рублёў канфіскаваны.
Сымон Свістуновіч.
Пенсіянерка абрабавала пенсіянеркуУ Лёзненскі раённы аддзел унутраных спраў 56-гадовая пенсіянерка паведаміла, што нехта з яе дома, дзверы якога не былі зачыненыя, скраў 380 тысяч рублёў. Высветлілася, што чужыя грошы прысвоіла равесніца пацярпелай — раней судзімая за крадзеж мясцовая жыхарка. Яе затрымалі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.