Знайшоў ртуць у чаравіках
12.10.2010 15:41
—
ЧП
Ртуць у сваіх чаравіках убачыў жыхар аднаго з прыватных дамоў Вілейкі ў панядзелак, 4 кастрычніка.
Мужчына ставіць чаравікі на ганку дома. У панядзелак ён выйшаў на ганак, хацеў абуцца, але ўбачыў побач разбіты градуснік, а ў чаравіках — ртуць. Хто такім чынам вырашыў «пажартаваць», высвятляе міліцыя.
Падзяліцца навіной:
Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета
Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета