У ДТЗ ва Украіне загінула 40 чалавек
Жахлівае дарожна-транспартнае здарэнне адбылася 12 кастрычніка ў 9:25 па мясцовым часе каля сяла Максімаўка Нікапольскага раёна Днепрапятроўскай вобласці на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе, паведамляе «Кореспондент». Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца рэйсавага аўтобуса, у якім знаходзілася каля 50 чалавек, праігнараваў сігналы светлафора і гукавую сігналізацыю. Манеўраны лакаматыў, з якім і сутыкнуўся аўтобус, на момант здарэння знаходзіўся ў зоне бачнасці. У выніку сутыкнення загінула 40 чалавек, заявіў кіраўнік украінскага ўраду Мікалай Азараў, каля 10 чалавек моцна пацярпелі.
Прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў, што ў сераду аб’явіць дзень жалобы.
Нагадаем, што ў аўторак 12 кастрычніка буйное ДТЗ здарылася ў Польшчы, дзе ў сутыкненні мікрааўтобуса і фуры загінула 18 чалавек.
СП