Матацыкл сутыкнуўся з "хуткай"

Источник материала:  
12.10.2010 — ЧП

Учора пасля апоўначы на цэнтральным праспекце Мінска (Незалежнасці) адбылася трагедыя. Кіроўца аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі пры павароце на вуліцу П. Броўкі не прапусціў матацыкл, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Пасля сутыкнення "Ямаху" выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён не размінуўся з аўтамабілем "Нісан Мікра", за рулём якога была жанчына.

У выніку матацыкліст—хлопец 1986 года нараджэння — загінуў на месцы. Кіроўца "хуткай" і "Нісана" не пацярпелі. Паводле слоў відавочцаў, як паведамілі "Звяздзе" ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, матацыкл імчаў на вялікай хуткасці. Сіла ўдару аб ГАЗель была настолькі моцнай, што аскепкі матацыкла разляцеліся ажно да перакрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Акадэмічнай. Цела кіроўцы матацыкла "прызямлілася" ў раёне цэнтральнага ўвахода ў БНТУ, прычым асобна ад яго галавы...

Надзея ДРЫЛА.

←72-летний рыбак сутки провел в трясине и даже не подхватил насморк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика