Матацыклісту ў аварыі на праспекце адарвала галаву
11.10.2010 10:09
—
ЧП
У пачатку першай гадзіны ночы 11 кастрычніка на скрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. П. Броўкі адбылася сур’ёзная аварыя, у выніку якой загінуў матацыкліст. Яму практычна адарвала галаву.
Падрабязнасці здарэння раскрылі супрацоўнікі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Кіроўца «хуткай дапамогі», рухаючыся па праспекце Незалежнасці з боку вул. Сурганава ў кірунку плошчы Я. Коласа, падчас левага павароту на вуліцу Петруся Броўкі не саступіў дарогу матацыклу «Ямаха R1», што рухаўся насустрач. Адбылося сутыкненне, ад удару матацыкл адкінула на сустрэчную паласу ў «Нісан Мікра».
У выніку аварыі загінуў матацыкліст: ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, яму практычна адарвала галаву. Дзяўчына — кіроўца «Нісана» не пацярпела, але яе машына не падлягае аднаўленню. Вінаваты ў аварыі кіроўца «хуткай» не можа патлумачыць, чаму так адбылося.
Падзяліцца навіной:
rul.by
rul.by