У
08.10.2010 13:56
—
ЧП
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнікі сачылі за злодзеем некалькі тыдняў і толькі гэтымі днямі здолелі яго затрымаць.
Прыходзячы ў паліклініку, зламыснік хадзіў па паверхах і калідорах, прыглядаючыся да дзіцячых калясак і іх гаспадароў. Як толькі бацькі з дзіцем заходзілі да доктара, ён, не прыцягваючы ўвагі, абшукваў кішэні, сумкі, дзіцячыя рэчы.Забіраў усё, што знаходзіў цэннае: кашалькі, мабільныя тэлефоны, лічбавыя фотаапараты.
Правяраецца дачыненне затрыманага да падобных злачынстваў у іншых медыцынскіх установах горада.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН