Амнісціраваны махляр зноў узяўся за сваё
Асуджаны махляр, які займаўся падманам грамадзян — жыхароў Мінска і Віцебска, якія жадалі прадаць або памяняць свае кватэры. Зарабіў на даверлівасці людзей больш за 560 мільёнаў рублёў.
махляр (назавём яго Віталь) пачаў свой непрацоўны шлях у 1992 годзе, калі было яму ўсяго 24. Тады ён быў асуджаны ў Віцебску за ўчыненне крадзяжоў маёмасці на 5 гадоў і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці. Вызваліўся з папраўчай калоніі і заняўся зноў старым "промыслам". У 2001 годзе зноў быў асуджаны за карысныя злачынствы — ужо на 11 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. дзяржава спрабавала даць шанц гэтаму чалавеку выправіцца. прэзідыум Віцебскага абласнога суда пры разглядзе крымінальнай справы ў парадку нагляду панізіў яму тэрмін да 9 гадоў, па законе "Аб амністыі" гэты тэрмін быў скарочаны яшчэ на 2 гады. А суд Барысаўскага раёна (па месцы адбывання пакарання) замяніў яму яшчэ не адбыты тэрмін пазбаўлення волі (больш за год) на папраўчыя работы. Але ж міласць дзяржавы Віталь не ацаніў. Ужо праз два месяцы пасля выхаду з калоніі зноў узяўся за прывычныя справы.
Як было ўстаноўлена падчас папярэдняга расследавання і судовага разбіральніцтва, у 2006 — 2009 гадах Віталь знаёміўся з рознымі грамадзянамі — жыхарамі Мінска і Віцебска, якія жадалі прадаць ці абмяняць свае кватэры. Уваходзіў да іх у давер, а пасля продажу кватэр або абмену іх з даплатай выманьваў атрыманыя грошы. Тлумачыў, што яны патрэбныя, каб укласці ў сумесны бізнэс. Потым раптам знікаў — або надоўга, або назаўсёды. А было і так: пазычыў грошы, а людзі яму верылі, што абавязкова верне.
За час сваёй крымінальнай дзейнасці злодзей скраў у грамадзян больш за 560 мільёнаў рублёў. І нічога так і не вярнуў.
Як паведаміў "Звяздзе" Уладзімір Белавус — намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці, на гэты раз прыгаворам суда Чыгуначнага раёна горада Віцебска махляр асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама абавязаны кампенсаваць падманутым ім людзям матэрыяльную і маральную страту.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.