Уцякаў ад ДАІ
Нарад асобнага спецыяльнага ўзвода «Дэльта» вяртаўся са змены, калі заўважыў, што кіроўца «Кавасакі» парушыў правілы праезду перакрыжавання. Рухаючыся па праспекце Кляцкова, на перасячэнні з вуліцай Белуша той здзейсніў забаронены манеўр: парушыў патрабаванне дарожнага знака «Напрамкі руху па палосах» і павярнуў налева, у бок выезду з горада. Інспектары адразу адрэагавалі на парушэнне, а ў далейшым выявілі настойлівасць і прынцыповасць. Развярнуўшыся, яны паехалі за матацыклістам. Той ігнараваў уключаныя на патрульным аўтамабілі гукавую сігналізацыю і пробліскавыя маячкі. На аўтадарозе Мінск — Гродна лавіраваў сярод машын, не даючы сябе апярэдзіць. Перашкаджалі гэта зрабіць і кіроўцы спадарожных аўтамабіляў, якія не саступалі дарогу міліцэйскаму «Опелю» з уключанымі маячкамі.
Імчаўся ліхач вельмі хутка, разганяючыся да 250 кіламетраў у гадзіну. Напэўна, разлічваў на магутнасць матацыкла. Аднак праз пяць кіламетраў ён вымушаны быў спыніцца. У ходзе разбору высветлілася, што пасведчання на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «А»
Звязда