У дырэктаркі мінскай школы тэхперсанал ішачыў на лецішчы
05.10.2010 10:52
—
ЧП
У суд накіраваныя матэрыялы дзвюх крымінальных спраў у дачыненні да былога дырэктара адной з мінскім сярэдніх школ. Следствам Фрунзенскага РУУС ёй інкрымінуецца службовы падлог і злоўжыванне ўладай. Эпізоды адносяцца да дзейнасці 59-гадовай мінчанкі на пасадзе кіраўніка навучальнай установы.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, падставай для распачынання крымінальных спраў стала праверка, якую правялі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС. Па-першае, міліцыянеры ўстанавілі факт дзіўнага працаўладкавання дачкі дырэктара школы.
6 мая дзяўчыну прынялі на працу, а праз чатыры дні яна пайшла ў дэкрэт. Прычым, як высветлілася, у дзень прыёму на працу маладая жанчына знаходзілася ў Італіі.Акрамя таго, устаноўлена, што дырэктар школы неабгрунтавана налічыла супрацоўнікам навучальнай установы прэміі на агульную суму амаль 17 мільёнаў рублёў. Прыкметна, што ўзнагароджанне работнікам налічвалася за выкананне функцый, якія не ўваходзяць у іх службовыя абавязкі. Так, тэхперсанал школы за бюджэтны кошт
заахвочваўся за працу па прыбіранні кватэры дырэктара або за працу на яе лецішчы.Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН