Супрацоўнікі гандлю гандлявалі наркотыкамі

Источник материала:  
05.10.2010 09:19 — ЧП
У Мінску затрымана група падазроных у збыце наркотыкаў. Будучы прадаўцамі сталічных гандлёвых аб"ектаў, два маладыя жыхары сталіцы ў вольны ад працы час гандлявалі наркотыкамі.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, у дачыненні да мінчан у Фрунзенскім РУУС распачаты дзве крымінальныя справы па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў, звязаных з незаконным распаўсюджваннем наркатычных сродкаў. Інфармацыю аб групе асоб, якія займаюцца збытам наркотыкаў, аператыўнікі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС распрацоўвалі дастаткова даўно, аднак затрымаць зламыснікаў з доказамі злачынства ніяк не ўдавалася.

30 верасня доўгая вышуковая аперацыя завяршылася. Позна ўвечары аператыўнікі пры сілавой падтрымцы байцоў палка міліцыі спецпрызначэння ГУУС затрымалі спачатку аднаго маладога чалавека, а на наступны дзень — другога. У аднаго са збытчыкаў было знойдзена і канфіскавана больш чым 10 грамаў метамфетаміну і больш за 3 грамы марыхуаны, у другога — каля 5 грамаў метамфетаміну. Падчас аперацыі былі затрыманыя яшчэ двое мінчан, якія набылі наркотыкі для сябе.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←В Пакистане беспилотником убиты 5 граждан Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика