Скрадзеныя стараверскія абразы
У Бабруйскім раёне расследуецца крадзеж 14-ці абразоў. Яны зніклі са стараверскай царквы "Пакровы Прасвятой Багародзіцы" ў вёсцы Туркаўская Слабада. З заявай у міліцыю звярнулася настаяцельніца царквы, 60-гадовая бабруйчанка. Апошні раз стараверы бачылі абразы 2 верасня, а 26 верасня выявілі крадзеж: у замку на царкве невядомыя зладзеі перакусілі дужку. Бабруйскі РАУС распачаў крымінальную справу.
Алена Казлова. "Закалыхала" і абакралаЗваршчык з Баранавічаў паскардзіўся ў міліцыю, што невядомы абакраў яго ноччу ў двары дома па вул. Леніна.
Следства ўстанавіла, што наручны гадзіннік "Касіа", залаты пярсцёнак і бранзалет коштам 350 000 рублёў з хлопца зняла 16-гадовая навучэнка СГПТВ са Слоніма.
Рэшта ці смерць?У в. Казлякевічы (Баранавіцкі раён) трое мужчын вырашылі выпіць. Гаспадар хаты даў аднаму з сабутэльнікаў грошы, і той пайшоў у краму па гарэлку. Падчас выпіўкі гаспадар нагадаў хадаку, што той не вярнуў 3 тыс. рублёў рэшты. Успыхнуў скандал, і з мужчыны пачалі "выбіваць" грошы.
Біў хадака не гаспадар, а трэці сабутэльнік, які і нанёс 52-гадоваму мужчыну цяжкія траўмы. Калі прыехала "хуткая дапамога", небарака ўжо быў мёртвым.
Сымон Свістуновіч.
Сапраўдны ачаг культурыУ Віцебску ўвечары адбыўся пажар у будынку дома культуры. Вялікае цаглянае збудаванне, якое галоўным фасадам выходзіць якраз на Заходнюю Дзвіну, ужо гадоў дзесяць не эксплуатуецца. Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прычына пажару — неасцярожнае выкарыстанне адкрытага агню. Ля вогнішча знаходзіліся тры грамадзяніны (усе беспрацоўныя). Іх пажарныя выратавалі. А вось што будзе далей з вялікім будынкам, каля якога часта збіраюцца бяздомныя і тыя, каму няма чаго рабіць, пакажа час. Знайшоўся б добры інвестар, які б мог там адчыніць, напрыклад, сучасны забаўляльны цэнтр. Ачаг культуры з прыстаўкай "былы" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у не калькіх хвілінах хады ад чыгуначнага і аўтавакзалаў і чакае перамен.
Вартаўніка няма, сігналізацыя не спрацавалаУ Талачынскім раёне ноччу нехта "наведаў" краму райпа ў вёсцы Серкавіцы. Узламалі дзвярныя запоры, прабраліся ў складское памяшканне. Нішто не магло перашкодзіць рабаўніцтву: крама вартаўніком не ахоўваецца, а сігналізацыя, якая ёсць, не спрацавала, бо знаходзілася ў няспраўным стане. Зніклі прадукты харчавання, спіртныя напоі, цыгарэты. Высветлілася, што краму "ўзяў" 50-гадовы мясцовы жыхар. Заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.