23-гадовую дзяўчыну зацягнула пад пілу на пілараме
04.10.2010 14:57
—
ЧП
У Брэсцкім раёне на пілараме загінула 23-гадовая рабочая замежнага прадпрыемства «Вудімекспрам».
Як паведаміў следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Алег Цыганаў, няшчасны выпадак адбыўся 1 кастрычніка прыблізна ў 15.00 на тэрыторыі піларамы прадпрыемства ў вёсцы Вялікая Курніца. Цела загінулай, якое вісела на маятнікавай піле, знайшлі рабочыя гэтага вытворчага ўчастка.
Маладую жанчыну зацягнула пад рэзальную частку пілы. Устаноўлена, што загінулая не мела допуску да працы на гэтым абсталяванні. Эксплуатацыя пілы ажыццяўлялася з парушэннямі заканадаўства аб ахове працы.
Жанчына жыла ў Брэсце. Праверку па факце яе гібелі праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Падзяліцца навіной:
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Ларыса Шыганава, БелаПАН