У Шчучыне злавілі п'янага кіроўцу з "цвярозым" аналізам крыві

Источник материала:  
30.09.2010 10:09 — ЧП
У Шчучыне міліцыянты затрымалі п’янага кіроўцу і вельмі здзівіліся, што па аналізе крыві ён быў цвярозы. Перагар і сведчанні «трубкі» казалі пра супрацьлеглае.

Выпадкам зацікавіліся супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Шчучынскага РАУС. Кроў, даследаваную на алкаголь, накіравалі на аналіз ДНК. Высветлілася, што яна належыць медсястры шчучынскай лякарні, піша «Вечерний Гродно».

Міліцыянтам 30-гадовая жанчына распавяла, што выпадкова разбіла колбу з пробай крыві і, спалохаўшыся пакарання, адправіла на аналіз сваю.

Цяпер работнікі пракуратуры высвятляюць верагоднасць змовы медсястры з кіроўцам. На саму медработніцу пачалі крымінальну справу за службовую падробку.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←В Могилеве женщину ограбил незнакомец в белых перчатках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика