У гаражы знайшлі буйную партыю прэстыжных мабільнікаў
30.09.2010 10:29
—
ЧП
Праваахоўныя органы высвятляюць законнасць паходжання буйной партыі мабільных тэлефонаў, знойдзенай 29 верасня ў гаражы 56-гадовага жыхара Мінска.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, у гаражы гаражнага кааператыва "Дружба" на вуліцы Олешава з
ахоўвалася 166 апаратаў сотавай сувязіпрэстыжных марак коштам прыкладна 200 млн. рублёў. Тэлефоны канфіскаваны і перададзены на адказнае захоўванне на склад часовага захоўвання Мінскай цэнтральнай мытні.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН