Ад чаго ў Мінску масава гінуць галубы?
Напрыклад, на вуліцы Смалячкова ледзь не штодня з’яўляюцца ўсё новыя і новыя нежывыя птушкі. Таксама цягам мінулага месяца былі заўважаныя мёртвыя птушкі на вуліцах Казлова, завулку Бранявым, вуліцы Чырвоназорнай.
Магчыма, птушкі мруць ад хваробы. Аднак тады ўзнікае пытанне — ад якой? І ці не пагражае гэтая ж хвароба іншым птушкамі і наогул людзям?
З гэтымі пытаннямі «НН» звярнулася да спецыяліста ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сямёна Левага.
— Хутчэй за ўсё — атрута. Невядома, чым галубы кормяцца. Магчыма, іх нехта труціць — такое ўжо было калісьці: ішла патрава галубоў ля Камароўскага рынку.
Варыянт з хваробай — малаверагодны, а што гэта не птушыны грып, гэта ўжо дакладна.Учора нам затэлефанавала чытачка, якая звязвала гібель галубоў з загадам райвыканкамаў зачыніць усе дахі, пры тым настолькі шчыльна, што птушкам няма дзе жыць — іх ранейшае жытло апынулася «зачыненым».
У гарадской ветэрынарнай службе нам сказалі, што
надзвычайнага мору галубоў нідзе не зарэгістравана. Пра інфекцыйныя захворванні, якія могуць пагражацьСёння зранку на вуліцы Смалячкова ляжаў толькі адзін мёртвы голуб, а двух учорашніх паспелі прыбраць.
Юрась Ускоў