У

Источник материала:  
29.09.2010 13:14 — ЧП
Старажытны звон вагой каля ста кілаграмаў скралі са званіцы на могілках у вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна. Другі звон, больш цяжкі, рабаўнікі спусцілі зверху на падлогу, але забраць не паспелі.

«Больш за сто год віселі, ніхто не чапаў, нават немцы ў вайну не вывезлі», — цытуе словы святара айца Дзмітрыя газета «Ганцавіцкі час».

Дарэчы, раней на званіцы на могілках у Лактышах было чатыры званы. Адзін, каля тоны вагою, у апошнюю вайну мясцовыя жыхары, хаваючы ад немцаў, утапілі ў рацэ. Там ён і цяпер знаходзіцца. А яшчэ адзін звон забралі на Століншчыну, дзе будавалі царкву.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Са

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика