Ноч, вуліца, запраўка, пісталет

Источник материала:  
27.09.2010 09:58 — ЧП
22 верасня а палове другой гадзіны ночы на АЗС, што знаходзіцца на вуліцы Першамайская ў Магілёве, зайшоў невядомы малады чалавек. Пад пагрозай пісталета ён запатрабаваў у дзвюх жанчын-аператараў пачку цыгарэт і 50 тысяч рублёў.

Магілёўскі УУС паведаміў, што з дапамогай "трывожнай кнопкі" на АЗС выклікалі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. У выніку аперацыі "Сірэна" праз дзве гадзіны на той жа вуліцы ў некалькіх прыпынках ад абрабаванай запраўкі міліцыя затрымала каля крамы 20-гадовага жыхара Магілёўскага раёна. У яго знайшлі газавы пісталет "Вальтэр" без магазіна і патронаў, а таксама 50 тысяч рублёў. Мужчыну абвінавачваюць у разбоі.

Падзяліцца навіной: 
Алена Казлова
←У Баранавічах развіталіся з лётчыкамі МіГ-29

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика