Вайсковы самалёт разбіўся пад Ганцавічамі
23.09.2010 19:46
—
ЧП
У авіякатастрофе разбіўся МіГ «Спарка» з Баранавіцкай ваеннай авіябазы. Абодва лётчыкі‑афіцэры загінулі.
Адзін з іх зусім нядаўна паспеў ажаніцца. Лётчыкі — лейтэнант і падпалкоўнік месяц таму перавяліся з вайсковай часткі Бярозы, якая будзе расфармаваная. У сувязі з трагедыяй праводзіцца праверка.
У мясцовым МНС сітуацыю не каментуюць. Еўрарадыё стала вядома толькі тое, што самалёт разбіўся па‑за межамі населенага пункта і не закрануў ніякіх пабудоў.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё