Купэйны крадзеж
У купэйным вагоне цягніка Віцебск — Брэст у 48 - гадовага пасажыра — жыхара Кобрына зніклі 200 долараў, столькі ж украінскай валюты, пашпарт і банкаўская пластыкавая картка.
Высветлілася, што, калі поезд ехаў паміж Оршай і Талачыном, усё гэта скраў другі пасажыр. Злодзей скарыстаўся тым, што ягоны спадарожнік мірна спіць, і скраў кашалёк з кішэні чужой курткі. Міліцыянеры затрымалі злодзея ўжо на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Канфіскавалі ў яго 150 чужых долараў. Куды падзяваў астатнія грошы і іншае —устанаўліваюць. У дачыненні да 31-гадовага крымінальнага пасажыра — беспрацоўнага жыхара Полацка — заведзена крымінальная справа.
З'ехаў на чужым аўто ў кюветЖыхар Шумілінскага раёна паведаміў у міліцыю пра тое, што нехта ноччу без дазволу паехаў на ягоным аўто "ГАЗ — 4301", які стаяў ля дома. Гадзін праз шэсць аўтамабіль знайшлі ў кювеце. Зразумела, пашкоджаны. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі высветлілі, што 25-гадовы беспрацоўны спакойна адчыніў дзверы аўто, якія чамусьці былі не зачыненыя, падабраў ключы да замка запальвання машыны і паехаў. Заведзена крымінальная справа. Аўто яго ўладальніку вярнулі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.