Махлярства па прыколе

Источник материала:  
22.09.2010 — ЧП

Вечарам група маладых хлопцаў адпачывала на кватэры ў свайго знаёмага ў Жлобіне. Адзін з гасцей пацікавіўся змесцівам скрыначкі, якая была ў кватэры. У ёй ляжала купюра ў пяць тысяч рублёў Расійскай Федэрацыі. Ён пакруціў паперку, вельмі падобную на арыгінал, і ўбачыў на адваротным баку дробны надпіс: "Банк прыколаў".

Аднак сувенір не паклаў на месца, а прыхапіў з сабой. І, калі кампанія на таксі даехала працягваць адпачынак у вёску Лебядзёўка, грамадзянін расплаціўся з кіроўцам гэтай самай паперкай. Больш таго — узяў у якасці рэшты 400 тысяч ужо нашых рублёў. Паколькі разлік ішоў пасля гадзіны ночы, таксіст не заўважыў несапраўднасці купюры, а хлопцы працягвалі адпачынак на лёгка атрыманыя грошы. Калі раніцай наступнага дня ў адзін са жлобінскіх банкаў мужчына прыйшоў абмяняць расійскія грошы, ён сустрэўся там з групай затрымання аддзела дэпартамента "Ахова", а касір паказала надпіс — якім "банкам" насамрэч выпушчана гэтая папера. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага абвыканкама, па фотаздымках у міліцыі таксіст апазнаў 29-гадовага грамадзяніна, раней асуджанага за крадзеж. Цяпер яго "прыкол" цалкам упісваецца ў частку другую артыкула 209 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь — махлярства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Житель Орегона убил дочерей и застрелился

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика