Двайное жыццё электравырабаў

Источник материала:  
22.09.2010 — ЧП

Адказныя асобы і супрацоўнікі падраздзяленняў ААТ "Белсельэлектрасеткабуд" Гомельскай і Магілёўскай абласцей (усяго 9 чалавек) панеслі пакаранне за тое, што выкрадалі даручаныя ім таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

Электратэхнічныя вырабы і камплектуючыя незаконна спісваліся, пасля чаго рэалізоўваліся суб'ектам гаспадарання розных формаў уласнасці. Рэалізацыя ажыццяўлялася як за наяўны разлік, так і шляхам паставак па падробленых дакументах ад імя лжэпрадпрымальніцкіх структур. Такім чынам, з красавіка 2008 года па сакавік 2009-га зладзеі выкралі каля 120 мільёнаў беларускіх рублёў. Праўда, пасля затрымання і ўзбуджэння крымінальных спраў падазроныя цалкам пакрылі прычыненую прадпрыемству шкоду. Па рашэнні суда Савецкага раёна Гомеля грамадзянам прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміны ад двух да пяці гадоў. Улічваючы раскаянне і пакрыццё прычыненага ўрону ў поўным аб'ёме, суд адтэрмінаваў большасці асуджаных выкананне пакарання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Житель Орегона убил дочерей и застрелился

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика