Памёр адзін з чатырох ваеннаслужачых, што пацярпелі падчас выбуху на палігоне пад Баранавічамі

Источник материала:  
21.09.2010 17:02 — ЧП
Як стала вядома БелаПАН, адзін з чатырох ваеннаслужачых, якія атрымалі раненні ў выніку выбуху 15 верасня на адным з беларускіх палігонаў, памёр. Хаця адразу пасля надзвычайнага здарэння ў Міністэрстве абароны заяўлялі аб тым, што жыццё пацярпелых знаходзіцца ў небяспецы.

15 верасня Мінабароны паведаміла, што падчас падрыхтоўкі тактычнага поля да правядзення стрэльбаў адбыўся самаадвольны выбух раней не разарванага выбуханебяспечнага прадмета. Пацярпелым у аператыўным парадку была аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры.

Месца, дзе адбыўся няшчасны выпадак, як і прыналежнасць ваеннаслужачых да канкрэтнай часці, не называліся. Паводле звестак БелаПАН, выбух адбыўся на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі (Брэсцкая вобласць). Пацярпелыя — сапёры 11-й асобнай механізаванай брыгады, якія забяспечвалі батальённыя тактычныя вучэнні з баявой стральбой 50-й асобнай мехбрыгады.

Нагадаем, 11 чэрвеня падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй загінуў салдат тэрміновай службы сіл спецыяльных аперацый. 23 чэрвеня ў ходзе планавых мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі падчас выканання скачка з парашутам загінуў прапаршчык адной з часцей ССА.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←В Брестском районе на строящемся резервуаре для нефтепродуктов погиб рабочий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика