26-гадовы мінчанін абараняў свае правы спажыўца з дапамогай пісталета
Справа па факце хуліганства (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) распачата ў Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да
Узяўшы напракат у адным з салонаў камп’ютарныя дыскі, малады чалавек дома выявіў, што яны не працуюць, і вярнуўся да пракатчыкаў ужо з пнеўматычным пісталетам. На скаргі спажыўца прадавец тут жа адказаў прапановай вярнуць грошы.
Але гэтага мінчаніну падалося мала — ён дастаў пісталет і прыставіў яго да скроні работніка салона, патрабуючы сустрэчы з гаспадаром.Спалоханы прадавец, упэўнены ў тым, што на яго нацэлена баявая зброя, патэлефанаваў гаспадару і выклікаў яго ў салон. Гаспадар на пагрозу зрэагаваў хутка — тут жа выхапіў пісталет з рук зламысніка. У гэты час прадавец паспеў звярнуцца па дапамогу ў міліцыю. Нападнік спрабаваў уцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН