У Бераставіцкім раёне ў ДТЗ загінула пяцігадовая дзяўчынка
Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, 19 чалавек загінулі, 78 — атрымалі раненні. Вінаватымі двух ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі, былі п"яныя кіроўцы. Усяго за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап"янення было затрымана 604 чалавекі.
19 верасня блізу вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна (Гродзенская вобласць) аўтамашына "Сітраен", якой кіравала 27-гадовая жыхарка Гродна, з"ехала ў кювет і перакулілася. У выніку вадзіцель і яе 29-гадовы муж атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны, пяцігадовая дачка і яшчэ адзін пасажыр, 39-гадовы мужчына, — загінулі. У Дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу на тое, што калі муж і жонка на пярэдніх сядзеннях былі замацаваны рэменем бяспекі, то дарослы і дзіця, якія знаходзіліся ззаду, — не.
17 верасня ва Уздзе (Мінская вобласць) у выніку наездаў двух аўтамабіляў загінула 14-гадовая школьніца.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН