Адразу дзве машыны збілі школьніцу ў Мінскай вобласці
20.09.2010 11:17
—
ЧП
Дзве машыны збілі школьніцу ў горадзе Узда 17 верасня.
Вучаніца 9 класа (1996 года нараджэння) адной са школ пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Савецкай прыкладна, а
Яе збіў легкавы аўтамабіль «Ровер», пасля чаго дзяўчыну адкінула на сустрэчную паласу, дзе на яе наехаў «Форд». Школьніца памерла на месцы.
У ДАІ адзначылі, што ўчастак дарогі быў асветлены, аднак кіроўцам трэба быць уважлівымі паблізу пешаходных пераходаў. А пешыя удзельнікі руху заўсёды павінны пераканацца, што іх прапускаюць, калі яны збіраюцца ісці па «зебры».
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА