У карэліцкім шпіталі распылілі газ

Источник материала:  
20.09.2010 10:46 — ЧП

17 верасня ў карэліцкім раённым шпіталі адбыўся інцыдэнт. Каля дзевятай гадзіны вечара пацыенты, што знаходзіліся на 2 і 3 паверхах, раптам адчулі прысутнасць у паветры невядомага газу. Затым у персаналу шпіталя і ў пацыентаў з’явіліся прыкметы атручвання. Ратаўнікі, што прыбылі на месца здарэння, канстатавалі — нехта распыліў у шпіталі газ з балончыка.

Як паведамілі «НН» у райаддзеле МНС, вечарам пятніцы з лякарні паступіў сігнал аб з’яўленні ў памяшканнях невядомага газу. «Калі мы прыбылі на месца, то слядоў газу ўжо амаль не засталося. Нехта проста распыліў газавы балончык на лесвічным пралёце, паміж 2 і 3 паверхамі. Прысутнасць газу адчувалася на калідорах і ў аддзеле рэанімацыі. Аднак газ хутка рассеяўся і праводзіць нейкіх адмысловых мерапрыемстваў не спатрэбілася», — распавёў «НН» супрацоўнік МНС, які працаваў на месцы здарэння.

У самой бальніцы факт распылення газу пацвердзілі, аднак ад нейкіх каментароў адмовіліся. У, а ў раённым аддзеле міліцыі не змаглі сказаць, ці будзе ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства. «Я ўпершыню чую аб такім выпадку», — зазначылі там ў размове з карэспандэнтам «НН».

Падзяліцца навіной: 
АП

←В Индии товарный поезд врезался в пассажирский состав

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика