Спроба жыхара Мiнскай вобласцi разабраць снарад закончылася выбухам
У лясным масiве паблiзу вёскi Адамава Слуцкага раёна ў вынiку выбуху снарада загiнулi чатыры чалавекi.
Позна ноччу 16 верасня недалёка ад прасёлачнай дарогi, якая вядзе ў вёску Адамава, прагрымеў выбух. Трагедыя адбылася на месцы пражывання брыгады лесанарыхтоўшчыкаў, якiя ўжо не першы дзень працавалi i жылi ў гэтым лесе.
За дзень да здарэння адзiн з членаў брыгады знайшоў у лесе снарад. А ў тую ракавую ноч ён вырашыў яго разабраць. Прычым нiхто з яго калег, што засталiся ў жывых, так i не змог ясна патлумачыць, навошта маладому мужчыну спатрэбiлася зазiраць унутр такой выбухованебяспечнай "цацкi".
У вынiку выбуху загiнулi чатыры чалавекi: жыхары вёскi Рабцы i вёскi Карповiчы Вiлейскага раёна (1981 i 1985 гадоў нараджэння), вёскi Дыя Чэрвеньскага раёна (1984 года нараджэння) i яшчэ адзiн мужчына, асоба якога высвятляецца. Як патлумачылi ў пракуратуры, астанкi цел траiх мужчын былi знойдзеныя i апазнаныя на месцы здарэння, а вось астанкi чацвёртага загiнулага знайсцi так i не ўдалося. Аператыўнiкi таксама знайшлi недалёка ад месца здарэння два артылерыйскiя снарады, для размiнiравання якiх была выклiкана спецыялiзаваная брыгада.
БЕЛТА.