"МАЗ" сутыкнуўся з цеплавозам

Источник материала:  
17.09.2010 — ЧП

Мінулым днём на перагоне Віцебск—Лучоса цеплавоз сутыкнуўся з МАЗам, які разварочваўся паблізу чыгункі. За рулём грузавой машыны быў 49-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Па папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы. І аўто, і цеплавоз былі пашкоджаныя. На шчасце, ніхто ў выніку гэтага дарожна-транспартнага здарэння не пацярпеў. Рух на чыгунцы працягваўся без затрымкі.

Цягнікі збілі дзікоў

Цягнік "Масква — Мінск" па дарозе на Оршу збіў дзіка. Плямы на лакаматыве цягніка, падобныя на кроў, убачыў машыніст пры прыёмцы лакаматыва цягніка. Потым высветлілася, што гэтым лакаматывам быў збіты ноччу дзік — на 514-м кіламетры станцыі Асінаўка. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.

А праз некалькі дзён пад коламі грузавога цягніка загінула маленькая чарада дзікіх жывёл. Грузавы цягнік, які ехаў з Віцебска ў Полацк, на 602-м кіламетры перагона Глушаніна—Обаль збіў дзевяць дзікоў. Іх тушы былі перададзены работнікам лясгаса. Гэтая аварыя таксама не паўплывала ніяк на рух цягнікоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Для каханай жанчыны?

На прапускным пункце "Брэст" памежнікі звярнулі ўвагу на вадзіцеля "Рэно", які праехаў па "зялёным" канале.

Кінулася ў вочы, што мужчына быў дужа непаваротлівы. Калі яго "абмацалі", то аказалася, што вадзіцель з ног да галавы абматаны жаночымі спадніцамі, сукенкамі, панчохамі... Тавару набралася 50 адзінак і пацягнуў ён на 3,3 млн рублёў.

Сымон Свістуновіч.

←В центре Москвы совершено покушение на Деда Хасана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика