Паўстанне кавамашын
15.09.2010 11:14
—
ЧП
Прамысловая кавамашына ўзарвалася ў супермаркеце Sainsbury у англійскім графстве Гэмпшыр, сем чалавек атрымалі траўмы.
Інцыдэнт адбыўся ў адным з кафэ гандлёвага цэнтру.
Траўмы атрымалі сем наведвальнікаў установы, шасці з іх запатрабавалася шпіталізацыя,аднаму пацярпеламу медыцынскую дапамогу аказалі на месцы.
Пакуль не ясна, што менавіта прывяло да выбуху. Наведвальнікі і персанал супермаркета былі эвакуяваныя.
Падзяліцца навіной:
Ej.by
Ej.by