Жанчына пазбавілася абедзвюх ног, трапіўшы пад камбайн на
13.09.2010 13:25
—
ЧП
Беспрацоўная жанчына 1956 года нараджэння пазбавілася абедзвюх ног, трапіўшы пад камбайн на кукурузным полі пад Салігорскам.
Як
У Салігорскай цэнтральнай райбальніцы ўрачам прыйшлося ампутаваць пацярпелай абедзве галёнкі. Цяпер жанчына ў стане траўматычнага шоку знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.
Паводле слоў Навіцкага, падобныя здарэнні адбываюцца ў Беларусі штогод. Іх ахвярамі становяцца людзі, якія крадуць кукурузу на калгасных палях, у асноўным пенсіянеры або асобы ў стане алкагольнага ап’янення.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН