У Польшчы вылілася нафта ў памежную з Беларуссю раку
10.09.2010 17:02
—
ЧП
9 верасня ўвечары ў раку Нараў, якая бярэ пачатак у Пружанскім раёне, вылілася каля 5 тысяч літраў нафтапрадуктаў. Выкід адбыўся ў выніку аварыі на цеплаэлектрастанцыі ў польскім горадзе Астралэнка.
Як паведамляе партал tvn24.pl, на цяперашні момант выкід нафты ўжо затрымалі выратавальнікі і ніякіх небяспечных рэчываў у раку не выліваецца. Неўзабаве павінна з’явіцца і дадатковае забеспячэнне, каб прадухіліць будучыя аварыі.
Як інфармуе прэс-служба цеплаэлектрастанцыі, нафтапрадукты, якія выцеклі ў Нараў, з’яўляюцца “лёгкімі” - яны не тонуць, а затрымліваюцца на паверхні, што істотна спросціць ачышчэнне вады.


Як інфармуе прэс-служба цеплаэлектрастанцыі, нафтапрадукты, якія выцеклі ў Нараў, з’яўляюцца “лёгкімі” - яны не тонуць, а затрымліваюцца на паверхні, што істотна спросціць ачышчэнне вады.


