Сябар напаскудзіў у кватэры
10.09.2010 15:34
—
ЧП
З адной з кватэр дома, што на вуліцы 17 Верасня ў Вілейцы, у міліцыю пазваніў 25-гадовы гаспадар і заявіў, што знаёмы мужчына прама ў яго кватэры справіў пільніцу.
Такія непрыгожыя дзеянні — адміністрацыйнае правапарушэнне. Міліцыянеры пачалі праверку. Высветлілася, што 27 жніўня каля гадзіны ночы сябры разам выпівалі. У нейкі момант яны нешта не падзялілі, і гаспадар некалькі разоў ударыў госця па розных частках цела.
Ад пабояў госць не вытрываў і напаскудзіў у кватэры. У гэтым выпадку прыцягваць да адказнасці можна было абодвух мужчын, але працверазеўшы, абодва маладыя чалавекі заявілі ў міліцыю, што яны сябры. І не маюць адзін да аднаго ніякіх прэтэнзій. Такім чынам, інцыдэнт быў завершаны палюбоўна.
Падзяліцца навіной:
Рэгіянальная газета
Рэгіянальная газета