Як абкрадаюць «Электронную Беларусь»
Галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС распачата каля дзясятка крымінальных справаў, у матэрыялах якіх фігуруе дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм». Па дадзеных праваахоўнікаў,
пад дахам гэтай інтэлектуальнай установы, якая ўваходзіць у структуру Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, доўгі час дзейнічала злачынная група.Як стала вядома, некалькі дзён таму чарговым фігурантам гэтай крымінальнай гісторыі стаў былы дырэктар інстытута. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па частцы 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры»).
Аператыўнікі падазраюць, што аналагічную ашуканскую схему крадзяжу грошай кіраўнікі інстытута ўжывалі не раз. Ва ўсіх выпадках замова выконвалася для Фонду сацыяльнай абароны, толькі сумы былі розныя і грошы сыходзілі на рахункі розных падстаўных фірмаў, чатыры дырэктары якіх сёння знаходзяцца пад следствам. Само ж следства пачалося ў кастрычніку 2009; на пачатак верасня 2010 у матэрыялах справы зафіксавана пяць эпізодаў крадзяжоў, якія адносяцца да перыяду 2002–2009, на агульную суму амаль паўмільярда рублёў. Двое з шасці фігурантаў знаходзяцца пад вартай.
У канцы 2006 Камітэт дзяржкантролю праверыў ход выканання Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003–2005 і на перспектыву да 2010 «Электронная Беларусь». Праверка выявіла факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў у суме 640 мільёнаў рублёў, нанесеную шкоду дзяржмаёмасці ў памеры 51 мільёна рублёў і адсутнасць эканамічных абгрунтаванняў коштаў на
У высновах КДК асабліва падкрэслівалася, што «найбольш значнай шчылінай для незаконных выплатаў і марнатраўства сродкаў з’яўляецца выкананне НДДКП па дамовах падраду з часовымі навуковымі калектывамі і фізічнымі асобамі. Адсутнасць заканадаўчага рэгулявання аплаты працы па дамовах падраду на выкананне НДДКП дазваляе
і тым самым не былі зацікаўленыя ў належнай ацэнцы якасці гэтых працаў і ў аб’ектыўнай ацэнцы іх кошту».
Што датычыць кошту, то, мяркуючы па прамежкавых высновах следства, падазраваныя тут не прагадалі. А вось наконт сваякоў КДК як у ваду глядзеў: двое з найбольш актыўных фігурантаў гэтай справы — бацька і сын.
***
Інстытут прыкладных праграмных сістэм заснаваны ў 1992 годзе з мэтай распрацоўкі праграмнага забяспечання і інфармацыйных тэхналогій для арганізацый, установаў і прадпрыемстваў адукацыі, аховы здароўя, культуры, органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, фондаў і асобных прадпрыемстваў. Інстытут складаецца з пяці функцыянальных аддзелаў. Колькасць працаўнікоў — 110 чалавек.
Беларускія навіны