Беларускі Астап Бэндэр гандляваў вогнетушыцелямі
07.09.2010 16:07
—
ЧП
У Мінску затрымалі махляра, які ў лепшых традыцыях раманаў Ільфа і Пятрова, падманваў прадпрыемствы. Цяпер жа 32 гадовы мінчанін затрыманы за махлярства. Па частцы 2 артыкула 209 крымінальнага кодэксу распачата крымінальная справа. Мужчына прыходзіў на прадпрыемствы пад выглядам прадстаўніка пажарнага нагляду і прапаноўваў купіць у яго вогнетушыцелі за 50 тысяч беларускіх рублёў кожны. Пасля атрымання грошай ён знікаў — і, зразумела, што ніякіх вогнетушыцеляў прадпрыемтсва не атрымлівала. Такім чынам махляр падмануў восем розных арганізацый.
Падзяліцца навіной:
ЮУ, паводле news.tut.by
ЮУ, паводле news.tut.by