У Слуцкім раёне пад коламі аўтамашыны загінуў васьмігадовы веласіпедыст

Источник материала:  
06.09.2010 12:35 — ЧП

За мінулыя трое сутак на дарогах Беларусі было зарэгістравана 55 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 19 чалавек загінулі, у тым ліку адно дзіця, і 60 атрымалі траўмы. Сярод параненых — трое дзяцей. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

Тры ДТЗ, у выніку якіх пацярпелі людзі, адбыліся па віне п’яных вадзіцеляў. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрыманы 543 вадзіцелі.

5 верасня ў 15.45 у вёсцы Сялягі Слуцкага раёна 26-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Форд-Сьера» ўчыніў наезд на васьмігадовага хлопчыка, які ехаў на веласіпедзе ў спадарожным напрамку. Ад атрыманых траўм дзіця памерла на месцы здарэння.

У ДАІ адзначылі, што ў апошні час пачасціліся дарожна-транспартныя здарэнні, выкліканыя лабавым сутыкненнем аўтамабіляў, калі вадзіцелі ігнаруюць дарожныя знакі, разметку, выязджаюць на сустрэчную паласу падчас абгону, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру. За апошнія трое сутак такія ДТЗ з загінулымі былі ў Мінскай і Брэсцкай абласцях.

4 верасня ў Мінскім раёне на аўтадарозе МКАД — Новы Двор — Гатава — Міханавічы 46-гадовы вадзіцель «Рэно-Меган» пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з матацыклам «Кавасакі», якім кіраваў 30-гадовы мужчына. У выніку ДТЗ матацыкліст загінуў на месцы.

5 верасня ў 20.45 у Валожынскім раёне на 59 км аўтадарогі Мінск — Гродна 28-гадовы вадзіцель машыны «Фольксваген-Мульцівэн» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген-Гольф». У выніку ДТЗ загінулі 47-гадовы вадзіцель легкавой аўтамашыны і яго 48-гадовая жонка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Автомобиль врезался в жилой дом в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика