Яшчэ адна аварыя з удзелам машыны картэжу Лукашэнкі?

Источник материала:  
03.09.2010 11:59 — ЧП
1 верасня ў Мінску сутыкнуліся легкавік Citroen Xantia і джып Lexus з мігалкамі, падобны да аўто суправаджэння кіраўніка краіны.

Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

На форуме партала Onliner.by, прысвечаным аўтааварыям, 1 верасня былі выкладзеныя фотаздымкі ДТЗ на вуліцы Гарэцкага. На фота — легкавік Citroen Xantia з пашкоджаным перадам і джып Lexus з мігалкамі, падобны да аўто з картэжу Лукашэнкі. Аўтар здымкаў піша, што аварыя здарылася прыблізна а 8-й раніцы насупраць выезду з двара дома №41. Іншых падрабязнасцяў наведнік форуму не паведаміў.

Ва Упраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму паведамілі, што дадзенае дарожна-транспартнае здарэнне імі не фіксавалася. «Праз упраўленне праходзяць толькі ДТЗ з пацярпелымі. Калі іх няма, то такія справы разглядаюцца і фіксуюцца па месцы здарэння», — патлумачыў дзяжурны.

Прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУСу Ала Галубовіч пацвердзіла факт здарэння. Пры гэтым яна дадала, што акалічнасці аварыі стануць вядомыя не раней, чым праз месяц, бо для іх высвятлення прызначаная экспертыза. Кім былі ўдзельнікі аварыі, і хто з іх вінаваты ў здарэнні, стане вядома па сканчэнні экспертызы.

Адна з апошніх аварый з удзелам аўто з картэжу кіраўніка краіны, пра якую стала вядома прэсе, здарылася 6 чэрвеня 2006 г. На скрыжаванні вуліцаў Першамайскай і Чырвонаармейскай чорны мікрааўтобус з танаваным шклом з картэжу сутыкнуўся з легкавіком «пежо». Пацярпеў кіроўца легкавіка. Ва Упраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму тады заявілі, што здарэння ў тым месцы не фіксавалася.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Могилевская гимназия №3 дала трещину: в стенах здания выявлены дефекты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика