Жахлівыя аварыі ў Віцебскім раёне і Гомелі: сем чалавек загінула
Лабавое сутыкненне ў Віцебскім раёне, чацвёра загінуўшых. Фота ДАІ Віцебскай вобласці
ДТЗ у Гомелі: тры чалавекі загінулі, двое параненыя. Фота ДАІ Гомельскай вобласці.
Фота ДАІ Гомельскай вобласці.
30 жніўня раніцай 62-і кіламетр дарогі мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны стаў месцам трагедыі. Skoda выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў Volkswagen. Загінулі чатыры чалавекі.
У ДАІ Віцебскай вобласці карэспандэнту Auto Onliner распавялі: за рулём Skoda ехала жыхарка Санкт-Пецярбурга. Яна не справілася з кіраваннем і машына выскачыла на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з Passat. У выніку аварыі абодва вадзіцеля і два пасажыры легкавікоў загінулі. Яшчэ адзін чалавек, які знаходзіўся ў салоне Volkswagen, з траўмамі шпіталізаваны.
Па словах інспектараў, ёсць версія, што жанчына, якая знаходзілася за рулём Skoda, заснула. Увогуле, гэтая аварыя вельмі нагадала трагічны інцыдэнт са знакамітай спартсменкай Зінаіда Стагурскай, якая загінула пад коламі аўтамабіля ў Віцебскай вобласці ў мінулым годзе. За рулём Honda таксама знаходзілася жыхарка Санкт-Пецярбурга, якая заснула за рулём. Велагоншчыца загінула на месцы аварыі.
За выходныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 7 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 6 атрымалі раненні.
***
Яшчэ адна трагедыя здарылася ў Гомелі. Па дадзеных супрацоўнікаў ДПС, раніцай 28 жніўня раніцай за рулём легкавіка знаходзіўся малады кіроўца (1988 г. н.). Ён ехаў па вуліцы Мазурава, але па нейкай прычыне не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, які вылецеў за межы праезнай часткі, змяў агароджу і ўрэзаўся ў слуп.
У выніку загінулі дзве дзяўчыны і брат кіроўцы, а яшчэ адзін пасажыр і віноўнік аварыі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Што стала прычынай аварыі, цяпер высвятляецца.
Паводле Аuto Оnliner