П’яны ўгоншчык на «МАЗе» пратараніў дом +фоты

Источник материала:  
30.08.2010 17:46 — ЧП
А таксама пашкодзіў легкавік, летнюю кухню і тры дрэвы.

Фота ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці

Каля дзевяці гадзін раніцы 29 жніўня нецвярозы жыхар Гродна без пасведчання скраў грузавы аўтамабіль «МАЗ», які належыць фермерскай гаспадарцы. Рухаючыся па вёсцы Гіновічы паблізу дома №61, ён не справіўся з кіраваннем, і з’ехаў з дарогі на левую ўзбочыну. Грузавік пачаў змятаць усё на сваім шляху. У выніку былі пашкоджаныя слуп, аўтамабіль «Аўдзі 80», тры дрэвы, агароджа, летняя кухня і калодзеж. Спыніла «МАЗ» сцяна цаглянай пабудовы ў двары дома №61 дома. На шчасце, людзі ў гэтым здарэнні не пацярпелі.

Падзяліцца навіной: 
Паводле gaigrodno.by

←Половина районов Тбилиси осталась без света из-за аварии в городской системе электроснабжения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика