У выніку выбуху на Магілёўскім рыбакомплексе пацярпелі тры чалавекі
Згодна з паведамленнем
Тры рабочыя атрымалі апёкі і траўмы. Разбураны дзве сцяны слясарнай майстэрні, выбуховай хваляй пашкоджаны дзверы ў кабінетах дзяжурнага персаналу, дапаможных памяшканнях і калідоры.
29 жніўня быў папярэджаны пажар на ААТ «Мінскі завод ацяпляльных прыбораў».
Паведамленне аб пажары ў ліцейным цэху радыятараў паступіла ад варты завода. З’явіўшыся на месца, ратавальнікі выявілі ўзгаранне на плошчы 20 квадратных метраў у адным з памяшканняў цэха. Агонь аператыўна ліквідавалі. Эвакуацыя людзей не праводзілася, ніхто не пацярпеў, тэхналагічны працэс не быў парушаны. У выніку НЗ пашкоджана маёмасць, закуродымлена памяшканне.
Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
БелаПАН