У Баранавічах 33-гадовы мужчына ўпаў з балкона і загінуў
25.08.2010 18:30
—
ЧП
У Баранавічах упаў з балкона жылога дома і загінуў
Цела мужчыны на зямлі каля шматпавярховага дома знайшла 24 жніўня каля сямі раніцы мясцовая жыхарка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы ўпаў з аднаго з балконаў, якія знаходзяцца на лесвічных клетках на стыку двух карпусоў гэтага дома. З якога дакладна паверха ён упаў, пакуль не ўстаноўлена.
Загінулы жыў у суседнім доме.
Праверку па факце смерці мужчыны праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН