Авіякатастрофа ў Кітаі
У час катастрофы кітайскага пасажырскага самалёта ў аэрапорце горада Ічунь загінула 43 чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на кітайскае тэлебачанне.
Паводле дадзеных прадстаўнікоў грамадзянскай авіяцыі КНР, праз моцны туман самалёт Embraer
Усяго на борце знаходзілася 96 чалавек.
Інцыдэнт здарыўся ўчора каля 22.10 па мясцовым часе (17.10 па беларускім часе). Самалёт ляцеў у Ічунь з Харбіна. Гэтыя гарады знаходзяцца ў правінцыі Хэйлунцзян.
Аэрапорт у Ічуні адкрыўся ў верасні мінулага года.
БЕЛТА