Скандал у Пінску: 11 футбалістаў першай лігі «размеркавалі» на заводы
23.08.2010 17:05
—
ЧП
Карупцыйны скандал разгараецца ў Пінску. Галоўнае следчае ўпраўленне МУС распачала крымінальную справу ў дачыненні адказных асобаў пінскага футбольнага клубу «Волна», які выступае ў першай лізе чэмпіянату краіны.
Як паведамляе аддзел інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкаму, следчыя галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцью і карупцыяй высветлілі, што гэтыя асобы спрыялі фіктыўнаму працаўладкаванню пінскіх футбалістаў на чатыры прадпрыемствы горада.
Агулам за перыяд з 2005 года па 2010 гады было такім чынам працаўладкавана 11 спартоўцаў, якія атрымалі за гэта амаль 100 мільёнаў рублёў. Акрамя футбольных функцыянераў, крымінальныя справы заведзены і на кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія прытулілі футбалістаў.
Падзяліцца навіной:
euroradio.by
euroradio.by