У Брэcце разгараецца новы карупцыйны скандал
Інфармацыі па новым карупцыйным скандале пакуль вельмі мала. Як высветліў «Ежедневник», аператыўнікамі быў затрыманы
Цікавасць у гэтай гісторыі ўяўляе тое, дырэктары якіх прадпрыемстваў заплацілі за вызваленне ад крымінальнай адказнасці. Гэта дырэктар ЗАТ «Брэстаблрапс» і генеральны дырэктар СП «Сельскагаспадарчыя паслугі».
Менавіта гэтымі прадпрыемствамі апошнім часам займаўся Камітэт дзяржаўнага кантролю, які ў жніўні апынуўся ў цэнтры контркарупцыйнай аперацыі, распачатай Камітэтам дзяржбяспекі.
Нагадаем, што падчас гэтай аперацыі быў арыштаваны начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Адамовіч.
Нягледзячы на тое, што ў МУС пакуль не выдаюць інфармацыю аб тым, для каго браў грошы пасярэднік, усе дадзеныя зноў паказваюць на КДК, які шчыльна займаўся справамі ЗАТ «Брэстаблрапс».
У свой час гэтае прыватнае прадпрыемства абавязалася пабудаваць завод па вытворчасці рапсавага алею ў Брэсцкай вобласці. Таму яно было ўключана ў дзяржпраграму развіцця галіны і атрымала дзяржзамову. Больш за тое, ЗАТ «Брэстаблрапс» атрымаў шэраг ільгот не толькі пад будаўніцтва завода, але і пад закупку ў насельніцтва рапсу. Аднак сваіх абавязальніцтваў прадпрыемства не выканала. Як заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць, «фізасобы атрымалі дзяржзаказ і заняліся замест перапрацоўкі рэалізацыяй гэтага рапсу як камерцыйная структура». КДК правёў праверку прадпрыемства і выявіў яшчэ мноства фактаў пратэкцыянізму з боку асобных чыноўнікаў.
Так, напрыклад, было выяўлена, што фірма яшчэ ў 2006 была ўключаная ў спіс перапрацоўчых прадпрыемстваў, якім з бюджэту была выдзеленая матэрыяльная дапамога для закупкі насення рапсу.
ЗАТ «Брэстаблрапс» было выдаткавана 100 мільёнаў рублёў, у той час як перапрацоўчы завод нават не пачынаў яшчэ будавацца. Рапс, вядома, быў закуплены, але ў далейшым выкарыстаны ў камерцыйных мэтах — насенне было вывезенае за мяжу.Старшыня КДК Зянон Ломаць тады заявіў, што дзяржкантроль мае намер жорстка разабрацца з гэтым прадпрыемствам і высветліць, «на якой падставе ЗАТ было ўключана Брэсцкім аблвыканкамам у пералік дзяржзамоваў».
У сваю чаргу прэм’
Прычым менавіта ў той час, калі над ЗАТ «Брэстаблрапс» пачалі згушчацца хмары, на дырэктара прадпрыемства і выйшаў пасярэднік з прапановай даць на лапу каму трэба.
Цяпер у дачыненні да затрыманага пасярэдніка распачатая крымінальная справа па прыкметах здзяйснення ім злачынства, прадугледжанага ч.5 ст.16, ч.2 ст.431 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падбухторванне да давання хабару ў буйным памеры). Вядзецца прапрацоўка яго сувязяў з мэтай высвятлення пытання, каму ён меў намер перадаць атрыманыя 150 мільёнаў рублёў.
Ежедневник