З пачатку года на дарогах Беларусі загінула 19 дзяцей
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела
Паводле даных ДАІ, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць загінулых скарацілася на пяць чалавек, траўмаваных — на 69.
У
Сушко параіў бацькам знаходзіць найбольш бяспечныя маршруты, каб адвозіць дзяцей да навучальных устаноў, а таксама не забываць забяспечваць іх святлоадбіўнымі элементамі.
Старшы інспектар упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Станіслаў Салавей паведаміў, што з 23 жніўня па 8 верасня ў краіне пройдзе комплекснае мерапрыемства «Увага, дзеці!».
«У рамках гэтага мерапрыемства мы рэалізуем мноства акцый, сярод якіх — „Бяспечны пераход“: на пешаходных пераходах будуць дзяжурыць людзі з таблічкамі „СТОП“, таксама будзем прыцягваць да дзяжурстваў саміх школьнікаў», — расказаў Салавей.
Ён заклікаў аўтамабілістаў у перыяд дзеяння мерапрыемства ездзіць з уключаным бліжнім святлом фар.
У сваю чаргу Міністэрства адукацыі павысіла ўвагу да праблемы бяспечных паводзін на дарогах, паведаміў галоўны інспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Уладзімір Паддубскі.
«З 2010 года, — зазначыў ён, — павялічваецца колькасць гадзін курсу „Асновы бяспекі жыццядзейнасці“, які вывучаецца ў школах у
Паддубскі дадаў, што ў гэтым годзе для вучняў
Цяпер, дадаў галоўны інспектар, па даручэнні Савета міністра пры садзеянні ДАІ і многіх міністэрстваў распрацоўваецца комплексная праграма па бяспецы на дарогах на 2011–2015 гады.
БелаПАН