У Германіі бацька выратаваў дачку з мядзведжых лапаў
20.08.2010 11:02
—
ЧП
Драматычнае здарэнне адбылося ў заапарку Люнебаха на паўднёвым захадзе Германіі. Нідэрландзец уратаваў 3-гадовую дачку з лап мядзведзя.
Як паведамляе паліцыя, дзяўчынка залезла на агароджу мядзведжага вальера і ўпала.
Бацька схапіў дачку і здолеў збегчы з ёй за агароджу, хоць мядзведзь параніў яму нагу. Абодва былі дастаўленыя ў шпіталь з нязначнымі траўмамі.
Падзяліцца навіной:
wiadomosci.gazeta.pl
wiadomosci.gazeta.pl