П'яны кавалер ўтапіў дзяўчыну ў канале

Источник материала:  
18.08.2010 16:40 — ЧП
З вадаёма Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску дасталі труп 20-гадовай дзяўчыны, якую штурхнуў ў канал малады чалавек. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

З хлопцам памерлая пазнаёмілася недалёка ад аднаго са сталічных рэстаранаў, у які ішла адпачываць разам з сяброўкай. Пасядзеўшы разам з новымі прыяцелем і яго сябрам у рэстаране, яны вырашылі прадоўжыць свой адпачынак на прыродзе. Падчас п’яных пасядзелак у раёне Сляпянскай воднай сістэмы адзін з хлопцаў заснуў, а ў другога ўзнік канфлікт з новай сяброўкай — яны пачалі штурхаць адзін аднаго. У выніку дзяўчына не ўтрымалася на нагах і ўпала ў ваду. Яна адразу ж папрасіла дапамогі, так як не ўмела плаваць. Аднак хлопец з-за празмернага алкагольнага ап’янення не змог ёй дапамагчы. Дзяўчына патанула, а ён уцёк з месца здарэння.

Зараз супрацоўнікі Першамайскага РУУС шукаюць сведку, які знаходзіўся ў гэтай кампаніі. Удакладняюцца абставіны гібелі дзяўчыны.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В Бресте должностные лица, злоупотребляя служебными полномочиями, присваивали деньги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика